Францыя. Сонечнае зацьменне выклікала «прыліў стагоддзя» (фота)
Сонечнае зацьменне, якое адбылося 20 сакавіка, выклікала ў Францыі небывалай сілы прыліў, што пагражаў падтапленнем абацтва Мон-Сен-Мішэль, паведамляе www.aif.ru.
![ff7ab732db599e05c9622ef3cf8dd9ae.jpg ff7ab732db599e05c9622ef3cf8dd9ae.jpg](/img/v1/news/full/ff7ab732db599e05c9622ef3cf8dd9ae.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У пятніцу прыліў быў не настолькі высокі — над вадой быў бачны невялікі кавалачак сушы на перашыйку, а ў суботу чакалі, што ўзровень вады ў доўгім вусце ракі Куснон можа падняцца вышэй за чатырохпавярховы дом, так што вада амаль цалкам адрэжа маляўнічы востраў ад мацерыка.
Непадалёк ад выспы сабралася некалькі тысяч чалавек, каб назіраць за небывалай прыроднай з'явай. Спецыялісты папярэджваюць, што «вада будзе прыбываць хутчэй, чым чалавек умее бегаць». Нават кіраўнік МЗС Францыі Ларан Фабіус і міністр абароны Жан-Іў Ле Дрыан прыбылі на востраў, каб асабіста паназіраць за тым, што адбываецца.
Так званыя "прылівы стагоддзя" адбываюцца прыкладна кожныя 18 гадоў. У апошні раз гэта здарылася 10 сакавіка 1997, а наступны раз яго чакаюць 3 сакавік 2033-га.
![620_400_1426943461_6657.jpg 620_400_1426943461_6657.jpg](/img/v1/userfiles/images/11_2013/620_400_1426943461_6657.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![620_400_1426943462_4792.jpg 620_400_1426943462_4792.jpg](/img/v1/userfiles/images/11_2013/620_400_1426943462_4792.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![620_400_1426943462_7975.jpg 620_400_1426943462_7975.jpg](/img/v1/userfiles/images/11_2013/620_400_1426943462_7975.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![620_400_1426943463_1633.jpg 620_400_1426943463_1633.jpg](/img/v1/userfiles/images/11_2013/620_400_1426943463_1633.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Reuters
Нагадаем, што 20 сакавіка адбылося сонечнае зацьменне, якое і справакавала прыліў.