СК узбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара «Чырвонага харчавіка»
Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара ААТ "Чырвоны харчавік", паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Беларусі Юлія Ганчарова на сваёй старонцы ў Facebook.

Фота: http://zefir.by/
Службовая асоба падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) КК Беларусі.
"Рашэнне аб узбуджэньні справы прынята следствам на падставе аналізу матэрыялаў, якія паступілі з КДК па Магілёўскай вобласці і УБЭП УУС Магілёўскага аблвыканкама",
"Праводзіцца расследванне. Мера стрымання не ўжывалася", — удакладніла яна.
Паводле interfax.by