Следчы камітэт ідэнтыфікаваў 115 чалавек з «брэсцкага карагода». Пошук датычных працягваецца

Па «карагоднай справе» у Брэсце перадалі пракурору для накіравання ў суд справы супраць 88 чалавек, абвінавачанні выставілі 108, асудзілі ўжо 70 асоб.

cbf86e28_229f_4911_a047_d94a3d72dff2_cx7_cy1_cw90_w1023_r1_s.webp

Упраўленне Следчага камітэта Брэсцкай вобласці працягвае расследаванне крымінальнай справы «аб арганізацыі і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», паведаміў БелТА намеснік начальніка ўпраўлення Максім Пласкуноў.
Падзеі мелі месца летась 13 верасня на скрыжаванні праезных частак праспекта Машэрава, бульвара Касманаўтаў і бульвара Шаўчэнкі ў Брэсце.
Паводле прадстаўніка ведамства, вызначылі 115 чалавек, якія мелі дачыненне да гэтага «злачынства».
З улікам сабраных доказаў у межах крымінальнай справы 108 асобам выставілі абвінавачанні паводле ч. 1 арт. 342 («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).
9 крымінальных спраў у абвінавачанні 88 чалавек перадалі пракурору для накіравання ў суд.
У дачыненні да 70 асоб судамі горада і раёна вынесеныя абвінаваўчыя прысуды «за ўчыненне аналагічнага злачынства». Акрамя таго, органам папярэдняга следства і міліцыяй вызначаюцца іншыя асобы, якія мелі дачыненне да «брэсцкага карагода».
«Радыё Свабода»