Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец затрыманы? На самай справе не
Ператрус у офісе БАЖ скончаны, але, магчыма, будзе яшчэ адзін — дома ў кіраўніка Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Каля 12.30 скончыўся вобшук на офісе БАЖ, паведамляе «Вясна». Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец затрыманы. Яго вязуць для ператрусу дадому.
Ператрус ладзяць людзі з цалкам схаванымі тварамі.
UPD. Удакладненне ад «Еўрарадыё»: старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец на волі, ён не затрыманы. Пасля ператруса ў офісе БАЖ сілавікі давялі яго да машыны і адпусцілі.
Як і яго намеснік Барыс Гарэцкі, Бастунец не мае ніякага
працэсуальнага статусу.
Падрабязнасці сёняшніх падзей чытайце ў нашым анлайне.