Ператрусы праходзяць таксама ў членаў незалежнага прафсаюза Работнікаў радыёэлектронай прамысловасці
Узгаюваюцца чатыры прозвішчы сяброў РЭП, да якіх «прыйшлі».
![Фота belprauda.org Фота belprauda.org](/img/v1/images/f268259d632a12a9e7b87b12621757cc.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота belprauda.org
Сёння па ўсёй Беларусі сілавікі трасуць журналістаў, праваабаронцаў з «Вясны» і супрацоўнікаў БАЖ. Як стала вядома, вобшукі прайшлі таксама ў членаў незалежнага прафсаюза Работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці.
Tut.by згадвае чатыры прозвішчы сяброў РЭП, гэта — лідар прафсаюза Генадзь Фядыніч, старшыня прафсаюза Васіль Завадзкі, члены РЭП Ігар Комлік, Андрэй Комлік-Ямацін.