Стэнфардскі Цэнтр дэмакратыі шукае перспектыўных лідараў з усяго свету

Беларусы таксама могуць далучыцца да праграмы. Аднак для ўдзелу ў конкурсе свабоднае валоданне англійскай мовай абавязковае!

stenfart_prahrama.jpg

Да 15 студзеня 2023 года Стэнфардскі Цэнтр дэмакратыі, развіцця і вяршэнства права — Stanford Center on Democracy, Development and the Rule of Law — працягвае конкурсны набор на ўнікальную 3-тыднёвую праграму (23.07.2022-11.08.2023) для перспектыўных лідараў з усяго свету.

Беларусы таксама могуць падаць заяўкі на ўдзел у праграме.

Праграмны дырэктар ВБУ Алесь Лагвінец, выпускнік праграмы набору 2015 года, кажа:

— Гэта ці не найлепшая ў свеце летняя навучальная праграма на тэму выклікаў дэмакратычнага рэфармавання і развіцця. Выбітная плеяда выкладчыкаў — дастаткова толькі згадаць Francis Fukuyama, Larry Diamond, Michael McFaul, цудоўная атмасфера кампуса слыннага Стэнфарда, натхняльныя ўдзельнікі з самых розных куткоў свету, цікавыя паходы па Крамянёвай даліне — гэта толькі частковыя супер-плюсы, дзякуючы якім варта выкарыстаць свой шанец.

photo_2022_12_28_16_02_13.jpg

Падрабязна пра працэс падачы заяўкі на конкурс:

https://cddrl.fsi.stanford.edu/summerfellows/apply

Увага: для ўдзелу ў конкурсе вольнае валоданне англійскай мовай абавязковае!



Паводле прэс-рэліза