Затрымалі самага вядомага мінскага рэпетытара Яўгена Лівянта
Яўген Лівянт крытыкаваў уступную кампанію ў ВНУ, зніжэнне патрабаванняў да студэнтаў і тое, што краіна губляе таленавітую моладзь.
![livjant_2.jpg livjant_2.jpg](/img/v1/images/livjant_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сілавікі
затрымалі мінскага рэпетытара і заснавальніка адукацыйнага цэнтра па падрыхтоўцы
да цэнтральнага тэсціравання «100 балаў»
Яўгена Лівянта. Ён выкладае фізіку і матэматыку.
Пра затрыманне паведаміў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў і размясціў «палоннае» відэа.
![Рэпетытар разнёс ідэю школьнай формы «Тэатр абсурду». Вядомы рэпетытар Яўген Лівянт разнёс ідэю школьнай формы ў Беларусі](/img/v1/images/19248003_1469855213035170_8346563139936169386_n.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
«Міністэрства адукацыі лічыць рэпетытараў ворагамі, а мяне — ворагам №1», — сказаў Яўген Лівянт у адным з відэа. Ён шмат гадоў выкрываў праблемы ў сферы адукацыі і востра спрачаўся з Мінадукацыі, жорстка крытыкаваў многія ініцыятывы чыноўнікаў і спрабаваў данесці іх шкоднасць: школьную форму, няпрофільную нагрузку настаўнікаў і іх невысокія заробкі.
![У ВНУ ў гэтым годзе набралі шмат вучняў-троечнікаў У ВНУ набралі шмат студэнтаў, якія не здольныя засвоіць праграму нават 1 курса](/img/v1/images/_szkola___adukacyja___ruiny___stanoviszcza___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__10__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)