Створаны Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

Беларускія і замежныя праваабарончыя арганізацыі 20 жніўня стварылі сумесны Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі, учыненых супраць удзельнікаў мірных акцый.


Паведамляецца, што праваабаронцы будуць працаваць па адзінай метадалогіі і збіраць інфармацыю ў адзіную базу. Заснавальнікі камітэту кажуць: "Мы ведаем, як цяжка сёння ахвярам катаванняў і не хочам, каб людзі падвяргаліся шматлікім апытанням. Мы хочам сабраць як мага больш фактаў і доказаў і каб вінаватыя былі прыцягнутыя да адказнасці".
Што будзе рабіць камітэт:1. Фіксаваць выпадкі катаванняў (ёсць адзіная гугл-форма, але мы хочам па магчымасці апытаць асабіста ўсіх, хто гатовыя на гэта);
2. Шукаць сведак і сведчанні катаванняў;
3. Ідэнтыфікаваць падазраваных у катаванні і бесчалавечнае абыходжанне;
4. Апрацоўваць атрыманую інфармацыю;
5. Сумесна з адвакатамі рыхтаваць судовыя пазовы і юрыдычнае суправаджэнне людзей, якія былі падвергнуты катаванням;
6. Рыхтаваць паведамленні і скаргі ў міжнародныя органы;
7. Рыхтаваць справаздачу па сабранай інфармацыі, якая будзе прадстаўлена як грамадскасці Беларусі, так і міжнародным арганізацыям і інстытутах.
Да Камітэту далучыліся: РГА "Прававая ініцыятыва", Human Constanta, Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын "Яе права", Українська Гельсінська спілка з правоў людзіні, Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (ВОПП), Грамадскае аб'яднанне "звяно", Truth Hounds.