Стыпендыя імя Кіркланда — навучанне ў Польшчы!

Польска-амерыканская фундацыя Свабоды (фундатар праграмы) разам з фундацыяй «Лідары Перамен» (адміністратар) абвяшчаюць чарговы адкрыты конкурс для кандыдатаў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Казахстана і Кыргызстана, Расеі, Таджыкістана, Узбекістана i Украіны на атрыманне стыпендый імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы ў 2019/2020 навучальным годзе.

kirkland_schoolarship.png


Праграма адрасавана да маладых лідэраў i экспертаў, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне.
Рэалізацыя праграмы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, а таксама 2-4-тыднёвых прафесійных стажыровак ў дзяржаўных ці прыватных установах. Заяўкі прымаюцца ад кандыдатаў, якія пасля сканчэння праграмы маюць намер вярнуцца ў сваю краіну, каб там скарыстоўваць здабытыя веды і рэалізоўваць праекты, падрыхтаваныя падчас навучання.
Падчас праграмы абавязковы прынцып узаемнай павагі, незалежна ад краіны паходжання.
СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:
-Эканоміка і кіраванне
-Адміністраванне/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова
-Навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя, адукацыя)
-Публічнае адміністраванне (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання)
-Права
-Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія)
-Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны
-Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога
Дыпломная праца, якая пішацца падчас Праграмы, можа мець навуковы ці практычны характар (у апошнім выпадку дыпломная праца павінна змяшчаць уступ навуковага характару).
ХТО МОЖА ДАСЫЛАЦЬ ЗАЯЎКІ?
-эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання
-прадпрымальнікі, мэнэджэры
-лідары недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы
-выкладчыкі ВНУ
-журналісты
Падрабязней аб умовах стыпендыі тут.
Тэрмін складання заяў на стыпендыі Кіркланда 2019/2020 заканчваецца 1 сакавіка 2019. Заявы, атрыманыя пазней за 1-е сакавіка, разглядацца не будуць.
КАНТАКТЫ:
Фундацыяй «Лідэры Змяненняў»www.leadersofchange.pl
Праграма Кіркланда
Al. Jerozolimskie 133 m. 56, 02-304 Варшава
Е-мэйл: kirkland@kirkland.edu.pl
www.kirkland.edu.pl
Падрабязнае апісанне праграмы, а таксама інструкцыю па запаўненні фармуляраў заявак можна знайсці непасрэдна на сайце.
Паводле adukacyja.info