Памёр мэр Гданьску, на якога ўчора напалі з нажом

Прадстаўнік шпіталю ў Гданьску, куды ўчора ўвечары трапіў мэр гораду, паведамілі, што Павал Адамовіч памёр. Пра гэта журналістам распавёў доктар Ежы Карпіньскі, піша «Радыё Свабода».

Павал Адамовіч

Павал Адамовіч


Напад адбыўся падчас фіналу штогадовай дабрачыннай акцыі «Вялікі аркестр святочнай дапамогі». На сцэну, дзе адбывалася дзея, забег мужчына і ўдарыў палітыка нажом. Пасля гэтага нападніка затрымалі.
Як сказаў польскім СМІ хірург Томаш Стэфаняк, Павал Адамовіч перанёс аперацыю пасля нападу 13 студзеня, якая працягвалася 5 гадзінаў. Мэр атрымаў сур’ёзныя раненні сэрца, дыяфрагмы і ўнутраных органаў.
Стан Адамовіча ацэньвалі як «вельмі цяжкі». Пасля аперацыі ён знаходзіўся ў фармакалагічнай коме.
www.svaboda.org