Германія. Другая сусветная пачалася сто гадоў таму?

Такія незвычайныя заявы тыражуе нямецкая правая прэса.

Опельн. Людзі чакаюць падвядзення вынікаў Верхнесілезскага плебісцыту — рэферэндум 20 сакавіка 1921 года аб праходжанні мяжы паміж Германіяй і Польшчай. Фота wikipedia.org

Опельн. Людзі чакаюць падвядзення вынікаў Верхнесілезскага плебісцыту — рэферэндум 20 сакавіка 1921 года аб праходжанні мяжы паміж Германіяй і Польшчай. Фота wikipedia.org


Іх аўтары нагадваюць, што роўна сто гадоў таму пачалася неабвешчаная вайна паміж прайграўшай Першую сусветную Германіяй і толькі створанай Польшчай. Паколькі новыя межы паміж краінамі кожны з бакоў тлумачыў на сваю карысць, у Сілезіі і Познаньскім краі распачаўся шэраг лакальных канфліктаў.

Праз паралюш улады ў Германіі, дзе была зрынутая імперыя і толькі-толькі пачала фармавацца рэспубліканская сістэма праўлення, ініцыятыва была на баку палякаў.

Часткова тэрытарыяльныя дамаганні Варшавы падтрымлівала Антанта, якая бачыла ў Пілсудскім сілу, здольную спыніць бальшавізм. Развіць поспех палякам не далі рэшткі Вермахта і добраахвотнікі.

Сутыкненні працягваліся да 19 лютага, калі Антанта запатрабавала спыніць баявыя дзеянні. Канчаткова межы паміж краінамі былі ўрэгуляваныя прыкладна да 1920 года. Аднак абодва бакі лічылі іх несправядлівымі, што ў перспектыве стварыла ў Германіі базу для рэваншызму і шавінізму, на хвалі якога Гітлер і прыйшоў да ўлады.

Паводле нямецкай прэсы