Суд над «Tor Band» ужо тры тыдні ідзе за закрытымі дзвярыма
Гурт «Tor Band» стаў максімальна вядомы ў Беларусі падчас пратэстаў 2020 года, іх песні «Мы — не народзец», «Жыве», «Уходи», «Кто, если не ты?» набіралі мільёны праглядаў на YouTube.
![tor_band_2.jpg tor_band_2.jpg](/img/v1/images/tor_band_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Музыкі Яўген Бурло, Дзмітрый Галавач і Андрэй Ярэмчук былі затрыманы ў кастрычніку 2022 года. Іх некалькі разоў запар асуджалі да 15 сутак, а затым перавялі ў СІЗА.
14 верасня гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме распачаў разгляд справы палітвязняў.
Суд вядзе суддзя Сяргей Садоўскі. Пра дэталі справы і сутнасць абвінавачвання нічога невядома, адзначае «Нямецкая хваля».
Музыкаў абвінавачваюць па чатырох крымінальных артыкулах — у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (частка 1 і 3 артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса, такім фарміраваннем прызналі рок-гурт), у распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК), дыскрэдытацыі Беларусі (369-1 КК) і абразе Аляксандра Лукашэнкі (частка 1 артыкула 368 КК).
Глядзіце таксама
![Улада сваімі рукамі стварае новых герояў «Так гартуецца сталь» — Лявон Вольскі пра гурт «Tor Band»](/img/v1/images/_mur___njavolja___vyjsce___vyhad___fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У канцы жніўня 2022 года суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сацсеткі гурта і песні «Жыве», «Уходи», «Кто, если не ты?», «Мацi», «Мы — не народец», «Без вайны», «Беларус беларусу беларус», «Dead Мороз», «Мы станем сильней!» і «Родная Зямля». Да таго ж «экстрэмісцкімі матэрыяламі» назвалі інфармацыйную прадукцыю, сацыяльныя сеткі і лагатып гурта «Tor Band».
20 студзеня групу прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем».
Падчас ператрусаў у музыкаў канфіскавалі гітары, барабаны, устаноўкі — некалькі дзясяткаў інструментаў і тэхнікі. Фактычна ва ўсіх музыкаў забралі ўсё канцэртнае абсталяванне.
Глядзіце таксама
![Музыкам TOR BAND пагражае да 12 гадоў зняволення: падрабязнасці затрымання «TOR BAND» пагражае да 12 гадоў зняволення](/img/v1/images/photo_2022_10_29_12_52_06.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)