Суд разгледзіць «парушэнне рэжыму»: хворая на анкалогію пенсіянерка адзначылася ў міліцыі на паўтары гадзіны раней

Людміла Хлусевіч, хворая на анкалогію пенсіянерка, якая толькі пачала адбываць пакаранне (паўтара года «хатняй хіміі»), атрымала першае «парушэнне рэжыму», паведамляюць праваабаронцы.

photo_2021_12_21_19_12_42.jpg

Жанчына пераблытала час, калі ёй трэба адзначацца ў міліцыі ў мінулую нядзелю і пайшла туды на паўтары гадзіны раней. У гэты час да яе прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента выканання пакарання і не засталі яе ў кватэры.
Гэтае парушэнне будзе разглядаць суд, які можа пакараць пенсіянерку максімальна 15 суткамі арышту ці штрафам.