Супраць Сяргея Каваленкі, які ў 2010 годзе вывесіў БЧБ-сцяг на ялінцы ў Віцебску, пачалі крымінальную справу
Былы палітвязень пры гэтым зараз жыве за мяжой.
Супраць былога палітвязня Сяргея Каваленкі, які ў 2010 годзе вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на каляднай ялінцы ў цэнтры Віцебску, распачалі крымінальную справу, піша «Вясна».
Гэтым разам — паводле арт. 370 КК («Знявага дзяржаўных
сімвалаў»). Нагодай нібыта паслужыў нейкі відэазапіс у інтэрнэце. Які менавіта
і на якім рэсурсе — невядома.