Палітзняволеным музыкам з гурта Irdorath працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Хлопцы і дзяўчаты з Irdorath удзельнічалі ў пратэстах, іх затрымалі ў жніўні на лецішчы.

Палітзняволеным музыкам з гурта Irdorath працягнулі тэрмін утрымання пад вартай, піша «Вясна».
Уладзіміру і Надзеі Калач — на адзін месяц, Пятру Марчанку,
Юліі Марчанка (Юніцкай), Антону Шніпу — на тры месяцы.
Нагадаем, іх абвінавачваюць паводле артыкула 342 КК
(«Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») за выступленне
падчас масавых шэсцяў у Мінску ў жніўні 2020 года.