Супраць Сяргея Верамеенкі распачата крымінальная справа

25 жніўня ў гарадзенскую краму «Адметнасць», якая гандлюе таварамі з нацыянальнай сімволікай, прыйшла фінансавая міліцыя на чале з Сяргеем Тупкала, кіраўніком міжраённага аддзела, паведамляе Белсат. Уласнік крамы — вядомы гарадзенскі актывіст Сяргей Верамеенка.

Фота Белсат

Фота Белсат

Сілавікі расследуюць справу за парушэнне грамадскага парадку і заклік да масавых беспарадкаў.Вольга Верамеенка паведаміла, што супраць Сяргея распачата крымінальная справа па арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Гарадзенскія праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне мінімум двух актывістаў, сярод іх Мілана Канавал. 
У краме «Адметнасць» адбываецца ператрус.