Настаўнікі выйшлі на акцыю пратэсту (анлайн, фота)
Сёння ў Мінску настаўнікі выйшлі да Мінадукацыі. Яны не згодныя, што ў школе мусяць працаваць толькі ідэялагічна правільныя людзі. Глядзіце стрым з акцыі, які вядзе Еўрарадыё.

Да Міністэрства адукацы прыехала вайсковая тэхніка. Людзі скандуюць: "Ганьба!".

Тэхніка ездзіць коламі па вуліцы Савецкай. Людзі пачалі скандаваць: "Трыбунал!».
Людзі крычаць "Хопіць нас пужаць!", "Не баімся!", пляскаюць у ладкі.
Абвешчана хвіліна маўчання.
Хлопец грае для настаўнікаў "Тры чарапахі"

Гэтая кветачка ходзіць на акцыі пратэсту разам са сваёй гаспадыняй.


Тры аўтобуса і тры МАЗа з людзьмі ў камуфляжы і ў масках заехалі ў браму будынка, дзе размяшчаецца міністэрства.

Людзі ў камуфляжы выходзяць ва ўнутраны дворык, частка ідзе да Дому ўраду, частка да Міністэрства адукацыі.




Фота Дзіяны Серадзюк