«Шлях свабоды» Міколы Статкевіча

У Вільні адбылося адкрыццё фотавыставы, прысвечанай аднаму з лідараў беларускага супраціву Міколу Статкевічу — «Шлях свабоды». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы і беларуская партыя «Народная Грамада».

Фотаздымак Мікалая Статкевіча з выставы "Шлях свабоды". Фота з тэлеграм-канала Народнай Грамады

Фотаздымак Мікалая Статкевіча з выставы "Шлях свабоды". Фота з тэлеграм-канала Народнай Грамады

Выстава, якая мела на мэце прыцягнуць увагу да становішча палітвязняў у Беларусі, адкрылася 22 сакавіка ў віленскай бібліятэцы Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскіх.

"Шлях свабоды" — выстава, прысвечаная палітвязню і лідару беларускай апазіцыі Мікалаю Статкевічу.

Гасцямі і ўдзельнікамі адкрыцця былі вядомыя беларускія грамадскія і палітычныя дзеячы, прадстаўнікі трох асноўных палітычных партый Літвы, прадстаўнікі амерыканскага і ўкраінскага пасольстваў, пасол Літвы ў Беларусі.

Перад прысутнымі выступілі міжнародны сакратар Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Рэмігіюс Матузас, намеснік старшыні «Народнай Грамады» Яўген Вільскі, дэпутаты Еўрапарламента Пятрас Аўштравічус і Юозас Алекас, дэпутат Сэйма Эмануэліс Зінгерыс, галоўная рэдактарка сайта Ch*rter97 Наталля Радзіна і кіраўніца беларускага-літоўскага фонду «Дапамога» Наталля Калегава.

Таксама дыстанцыйна ўзяла ўдзел у выставе жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Фота з тэлеграм-канала Народнай Грамады

Фота з тэлеграм-канала Народнай Грамады

«Мікалай Статкевіч заўсёды быў на вастрыі супраціву, чалавек, які прымае першы ўдар на сябе. Для мяне гэта выбітны палітык, які заўсёды выконваў свае абяцанні, быў гатовы прыехаць, калі ў кагосьці ёсць праблемы», — распавёў паплечнік Мікалая Статкевіча з «Народнай Грамадзе» Яўген Вільскі.

«Сёння мы бачым выставу, прысвечаную аднаму чалавеку, але за ім мы, літоўскі народ, бачым увесь народ Беларусі. Статкевіч — гэта сімвал. Мы ведаем, што ён атрымаў многія міжнародныя ўзнагароды, напрыклад – прэмію Сахарава. Сітуацыя, вядома, у Беларусі застаецца складанай, але Літва гатова вас падтрымаць», — заявіў міжнародны сакратар Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Рэмігіюс Матузас.

«Ён заўсёды выказаўся вельмі дакладна. Нам усім не стае Мікалая Статкевіча сярод тых апазіцыйных сіл, якія выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі. Я нават не магу ацаніць ягоны ўнёсак у гэтую дзейнасць. Сёння трэба казаць аб тым, што нам зрабіць, каб вызваліць Мікалая, што нам рабіць, каб ён вярнуўся на волю. Толькі Лукашэнка ведае, наколькі моцна ён баіцца Статкевіча. Таму я спадзяюся, што мы знойдзем выхад з сітуацыі», — звярнуўся да ўдзельнікаў мерапрыемства еўрадэпутат Пятрас Аўштравічус.


Арганізатарам выступілі партыя Народная Грамада, LSDP, "Таварыства беларускай культуры ў Літве" і бібліятэка Акадэміі Навук імя Урублеўскіх.

Паводле Ch*rter97 і тэлеграм-канала Народнай Грамады