Talaka кідае выклік абыякавасці і апатыі
Платформа Talaka разам з парталам Onliner.by, кампаніяй velcom і групай кампаній Gurtam сёння, 29 лістапада, запускаюць нацыянальны інтэрактыўны конкурс у фармаце рэаліці-шоў #Паскарэнне.
Мэта конкурсу — натхніць гараджан на сумеснае самастойнае рашэнне важных праблем, палепшыць якасць жыцця ў гарадах і населеных пунктах Беларусі, стварыць тое, чым будзе ганарыцца краіна і на што зверне ўвагу ўвесь свет.
Палепшыць навакольную рэальнасць, стаць вядомым і выйграць галоўны прыз можа кожны беларус, калі прыме ўдзел у рэаліці-конкурсе #Паскарэнне. Арганізатары запрашаюць актыўных жыхароў Беларусі і беларусаў замежжа, якія гараць жаданнем запусціць значны праект альбо ўжо рэалізуюць яго. #Паскарэнне — гэта конкурс беларускіх праектаў у самым шырокім значэнні: ад сацыяльных і гарадскіх да прадпрымальніцкіх і тэхналагічных.
Пераможцаў чакае прызавы фонд у памеры 4000 рублёў і спецыяльныя падарункі ад партнёраў конкурсу. У намінацыі velcom «Камфорт» удзельнікаў чакае падарунак — сучасны смартфон з падключаным аднайменным тарыфным планам. Крытэрыем ацэнкі ў намінацыі будзе ўвага праектаў да камфортных пераменаў у жыцці беларусаў, таксама як гэта робяць тарыфы лінейкі «Камфорт».
Кампанія Gurtam падорыць пераможцу намінацыі «Праект будучыні» модны і карысны гаджэт — смарт-гадзіннік.
Удзельнікі пройдуць усе этапы рэалізацыі праекта: ад крэатыўнай ідэі да яе поўнага ўвасаблення. Усе стадыі конкурсу будуць штотыдзень асвятляцца Onliner.by ў рэжыме рэаліці-шоў.
Таксама падтрымку забяспечваюць газета «Комсомольская правда в Беларусі», радыё Unistar і крэатыўнае агенцтва «Малако».
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на платформе Talaka і з 29 лістапада па 11 снежня ўключна дадаць сваю ідэю праз спецыяльную форму на сайце. Сам конкурс будзе доўжыцца аж да 4 лютага. За гэты час ідэя павінна быць ўвасоблена ў жыццё або, па меншай меры, уяўляць з сябе прататып праекта, які можна будзе прадэманстраваць гледачам.
Азнаёміцца з падрабязнымі правіламі #Паскарэнне можна на сайце.
Суарганізатары праекта:
Talaka — гэта калектыўная анлайн-лабараторыя для запуску новых праектаў. Платформа дазваляе знайсці аднадумцаў, сабраць каманду спецыялістаў для рэалізацыі самых разнастайных праектаў, атрымаць падтрымку экспертаў і фінансаванне па прынцыпе краудфандинга і спонсарства.Onliner — беларускі партал, які наведваюць сотні тысяч беларусаў, каб купляць у каталогу, размяшчаць аб'явы, мець зносіны на форуме, а таксама чытаць навіны і артыкулы.velcom — тэлекам-аператар Беларусі, які аказвае паслугі мабільнай сувязі, фіксаванага інтэрнэту на базе ўласнай оптавалаконнай сетцы, а таксама паслугі найбуйнейшага ў краіне цэнтра апрацоўкі дадзеных.Gurtam — група кампаній, міжнародны распрацоўшчык рашэнняў для спадарожнікавага маніторынгу з галаўным офісам і цэнтрам распрацоўкі ў Мінску і офісамі продажаў у Маскве, Бостане, Дубаі і Буэнас-Айрэсе.
Паводле прэс-рэлізу