Драму «Жонка наглядчыка заапарка» пакажуць у беларускай агучцы (трэйлер!)

«Беларускія ўікенды» сумесна з velcom прэзентуюць фільм «Жонка наглядчыка заапарка» у беларускай агучцы. Прэм’ера з удзелам амбасадораў Польшчы і Ізраіля адбудзецца 7 снежня ў кінатэатры velcom cinema.

belw_zookeepers_wife_a4_minsk.jpg


«Жонка наглядчыка заапарка» — драма 2017 года, заснаваная на сапраўдных падзеях гісторыі сям’і Жабінскіх: наглядчыка Варшаўскага заапарку Яна і яго жонцы Антаніны, якія ў гады ваеннага ліхалецця выратавалі ад смерці сотні габрэяў Варшаўскага гетта, за што былі прызнаныя Праведнікамі народаў свету. Галоўныя ролі ў ёй выканалі Джэсіка Чэстэйн, Йохан Хэлдэнберг, Даніэль Бруль.
На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom і Польскага Інстытута ў Мінску. Ролі агучвалі актрысы Ганна Хітрык і Святлана Цімохіна, тэлевядучыя Яўген Перлін і Сяргей Жбанкоў, акцёры Алесь Малчанаў і Зміцер Саладуха. Прэм’ера адбудзецца 7 снежня а 19:00 ў кінатэатры velcom cinema, 8, 9 і 10 снежня паказы пройдуць у кінатэатры «Масква». Паказ фільма таксама плануецца 13 снежня ў Брэсце ў кінатэатры «Беларусь».