ТБМ прапануе назваць мінскую вуліцу ў гонар Касцюшкі

Адпаведную прапанову Таварыства беларускай мовы скіравала ў Мінгарвыканкам.



kasciuszka_wiki.jpg

"У гэтым годзе 4 лютага споўніцца 270 гадоў з дня народзін нашага славутага земляка Тадэвуша Касцюшкі. Яго імем названы вуліцы ў Санкт-Пецярбургу, Кракаве, Вільнюсе і іншых гарадах замежжа і нашай краіны. Аднак у сталіцы Беларусі, краіне, дзе нарадзіўся і вырас Тадэвуш Касцюшка, такой вуліцы пакуль што няма. У сувязі з гэтым ТБМ прапануе ў гэтым годзе назваць у гонар Касцюшкі адну з вялікіх і прыгожых вуліц нашай сталіцы. Існуе думка, што гэта імя можна надаць праспекту Дзяржынскага, альбо той яго частцы, якая знаходзіцца бліжэй да гістарычнага цэнтра нашай сталіцы", — прапануюць ТБМаўцы.

Таксама грамадскія актывісты выслалі зварот у Міністэрства культуры з прапановаю ўсталяваць у Мінску і на малой радзіме Касцюшкі ў г. Косава Брэсцкай вобласці конную скульптуру славутага суайчынніка. 

Паводле прэс-рэлізу ТБМ