Тэлеграм-канал «Еўрарадыё» прызнаны экстрэмісцкім
У Беларусі тэлеграм-канал «Еўрарадыё | Еврорадио» дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска па матэрыялах ГУБАЗіК МУС.
У згаданага тэлеграм-канала больш за 30 тысяч падпісчыкаў.
У такіх выпадках МУС нагадвае, што распаўсюд інфармацыі з «экстрэмісцкіх крыніц» цягне адміністрацыйную адказнасць.
Нагадаем, са жніўня 2020 года ў Беларусі заблакаваны асноўны сайт «Еўрарадыё» euroradio.fm. З 7 ліпеня 2021 года заблакавалі і «люстэркавы» сайт «Еўрарадыё» — euroradio.pl. Але сайты адкрываюцца праз VPN.