У БДУ часткова ўводзіцца дыстанцыйнае навучанне
У Беларускім дзяржаўным універсітэце з 11 лістапада часткова ўводзіцца дыстанцыйнае навучанне.

На такую форму навучання будуць пераводзіцца толькі тыя навучальныя групы, у якіх выяўлены павышаны ўзровень захворвання студэнтаў. Паўсюдна дыстанцыйнае навучанне ўводзіцца не будзе. Навучанне студэнтаў у такой форме будзе арганізоўвацца праз адукацыйны партал БДУ, паведамляе REFORM.by.
Таксама ў ВНУ ўводзяцца іншыя меры па прафілактыцы распаўсюджвання каронавіруса. Абмяжоўваюцца масавыя мерапрыемствы, прадугледжаны доступ студэнтаў на тэрыторыю ўніверсітэта толькі па раскладзе заняткаў і ўзгадненні з дэканатамі.