У Беларусі распрацавалі і выпусцілі экспрэс-тэсты на COVID-19
У Беларусі распрацавалі і асвоілі вытворчасць экспрэс-тэстаў для вызначэння антыгена COVID-19 (віруса ў актыўнай фазе захворвання). Пра гэта паведамілі ў прэс-службе НАН.
«Тэст можа быць выкананы на працягу 10-15 хвілін без выкарыстання лабараторнага абсталявання», — растлумачыў прадстаўнік НАН.
Характэрна, што прайсці тэставанне можна самастойна ў хатніх умовах.
«У бытавых умовах аналіз праводзяць па адной кроплі крыві чалавека, узятай з пальца. Варта ўлічваць, што антыцелы ў арганізме чалавека з'яўляюцца не адразу, а на 3-5 дзень захворвання (раннія антыцелы IgM) і на 6-10 дзень (антыцелы класа IgG)», — паведамілі распрацоўшчыкі.
Вытворца запэўніў, што якасць тэстаў пацверджана лабараторна. Таксама ён адзначыў, што станоўчыя вынікі тэставання паказваюць толькі на неабходнасць тэрмінова звярнуцца ва ўстановы аховы здароўя для паглыбленага абследавання, піша БелТА.