У Гомелі невядомы мужчына падпаліў сябе
Пра гэта паведамляе ў тэлеграме "Наша Ніва"

У Гомелі на праспекце Леніна раніцай 10 кастрычніка невядомы мужчына падпаліў сябе. Пра гэта паведамляюць «Моцныя навіны» са спасылакай на тэлеграм-канал «Рэальная Беларусь».
Відавочцы паспелі збіць полымя. Была выкліканая хуткая.
Як паведамляюць відавочцы, мужчына ляжаў на зямлі і крычаў: «Забіце мяне, я не хачу жыць».