Журналіст Яўген Меркіс выйшаў на свабоду пасля 27 содняў арышту
Яўгена Меркіса затрымалі 14 верасня і пакаралі 15 соднямі арышту паводле арт. 23.34 КаАП. Журналіст мусіў выйсці на свабоду 29 верасня, але яго пакінулі за кратамі адбываць 12 содняў адміністратыўнага арышту, якія ён атрымаў яшчэ ў жніўні.
У выніку ён адсядзеў у ізалятары 27 дзён.
Яўген Меркіс — вядомы гомельскі журналіст ды актывіст. Усяго ў гэтым годзе ён правёў у няволі 36 дзён.