Гомельскую выкладчыцу Наталлю Суславу зноў затрымалі
У Гомелі 11 кастрычніка зноў затрымалі кандыдата філалагічных навук Наталлю Суславу. Яна выйшла на волю ў панядзелак, 5 кастрычніка, пасля 8 сутак арышту, сем з якіх яна адсядзела ў адзіночцы.
На гэты момант інфармацыі пра абставіны затрымання амаль няма. Вядома, што яе затрымалі не дома. Па тэлефоне Наталля Суслава паспела паведаміць, што, быццам, за мінулыя справы.