Гомельскую выкладчыцу Наталлю Суславу зноў пакаралі арыштам — цяпер на 10 дзён
Яе затрымалі 11 кастрычніка. Міліцыя абвінаваціла яе ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 20 верасня. У справе была пастанова накласці арышт на маёмасць — мабільны тэлефон і 27 рублёў, паведамляе Свабода.
![270dbe94_079d_42d4_b39e_644c90677ff8_w1023_r1_s_1.jpg 270dbe94_079d_42d4_b39e_644c90677ff8_w1023_r1_s_1.jpg](/img/v1/images/270dbe94_079d_42d4_b39e_644c90677ff8_w1023_r1_s_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Выкладчыца патлумачыла, што 20 верасня сапраўды была ў цэнтры горада, выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю. «Было 40 дзён па Аляксандру Віхору, які загінуў сорак дзён таму. Я мусіла ўскласці кветкі на месца яго гібелі, я лічу, што гэта важна. Каб Сашавы блізкія ведалі, што пра яго памятаюць», — патлумачыла Наталля Суслава.
Суддзя Віктар Казачок пакараў яе арыштам на 10 дзён. Раней яна ўжо адбывала арышт цягам 8 дзён.