Гомельскую журналістку датэрмінова адпусцілі з ІЧУ
Рэдактар відэааддзела «Моцных навін» Надзея Пужынская нечакана выйшла на волю пасля шасці сутак арышту, не даседзеўшы яшчэ восем.
Нагадаем, Надзею затрымалі 4 кастрычніка. 6 кастрычніка суд даў ёй 14 сутак арышту нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Адбываць пакаранне Пужынскую адправілі ў Буда-Кашалёва. 10 кастрычніка журналістку нечакана адпусцілі.
Як пісалі «Моцныя навіны», за кратамі застаецца Дзяніс Якштас. 9 кастрычніка зноў затрымалі галоўнага рэдактара партала Ганну Якштас. Раней суд аштрафаваў яе на 20 базавых велічынь.
Паводле gomel.today