Гомельскі блогер з сям'ёй з'ехаў з краіны

Арцём Шапараў — вядомы гомельскі блогер, у якога агульны ахоп падпісчыкаў у тэлеграм і на youtube-канале перавышае 150 000 чалавек. Ён стаў папулярны дзякуючы сваёй смеласці і рашучасці ў асвятленні сацыяльных і грамадскіх праблем.

512_shaporov.jpg


 
Перад выбарамі, як і многія іншыя блогеры, Арцём асвятляў тое, што адбываецца ў краіне. І, па яго словах, менавіта за яго дзейнасць за ім пачалі сачыць супрацоўнікі праваахоўных органаў. Два месяцы чакалі каля пад'езду, аднак у кватэру не заходзілі.
Тыдзень таму, калі ад дзвюх незалежных крыніц прыйшло паведамленне, што вядомага блогера плануюць затрымаць па крымінальным артыкуле, Арцём разам з сям'ёй вырашыў экстранна пакінуць краіну.
"Моцныя навіны" пагаварылі з гомельскім блогерам і даведаліся, як ён жыў апошнія два месяцы, што прымусіла яго раптоўна пакінуць краіну і якія дзіўныя падзеі адбываюцца ў яго Гомельскай кватэры?

.