Арыштаваны яшчэ адзін спартовец — праціўнік дыктатуры
На 15 сутак сёння асуджаны Канстанцін Палей — вядомы трэнер спартыўных клубаў "Прайд", майстар спорту па дзюдо, падпісант ліста спартыўнай салідарнасці. Яго затрымалі 7 кастрычніка ў цэнтры Гомеля, паведамляе Наша Ніва.

Канстанцін Палей паспеў паведаміць, што ён быў затрыманы пры выхадзе з кавярні і знаходзіцца ў міліцыі. Канстанцін здолеў зрабіць фота з аддзялення, куды яго даставілі. Дакладнага абвінавачвання ён на той момант не ведаў, гаворка была пра тое, што ён ехаў з дачкой на ровары з шарыкамі.
Сёння адбыўся суд, Канстанціну далі 15 сутак.
Яго дзяўчына Кацярына паведаміла, што дома ў яе прайшоў ператрус.
Вядома, што Канстанцін Палей з'яўляецца актыўным удзельнікам пратэставых акцый.
