У Лазане атрымалі адказ з офісу Лукашэнкі: Леўчанка арыштавана паводле закону
Алена Леўчанка арыштавана ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам Беларусі. Такі адказ на свой запыт у Нацыянальны алімпійскі камітэт нашай краіны атрымаў офіс Міжнароднага алімпійскага камітэта ў Лазане. Як вядома, прэзідэнтам НАК з'яўляецца Аляксандр Лукашэнка, паведамляе «Еўрарадыё».

Алена Леўчанка ў студыі Еўрарадыё
Баскетбалістка Леўчанка была асуджана на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў Мінску. У лісце таксама падкрэсліваецца, што яна не з'яўляецца членам беларускай зборнай з 2018 года.
Адпраўляючы запыт у Беларусь, МАК хацеў пераканацца, што ў нашай краіне няма дыскрымінацыі спартсменаў з-за іх палітычных поглядаў. А такія скаргі ў Лазану паступаюць. Таму Міжнародны алімпійскі камітэт актывізуе расследаванне фактаў ціску на беларускіх спартсменаў.