У Літву з Беларусі ўчора спрабаваў трапіць 121 мігрант — гэта найбольшая колькасць за восень
У Літве 11 кастрычніка спынілі 121 спробу пераходу мяжы з Беларусі па-за пунктамі пропуску. Гэта найвялікшая колькасць за восень, паведаміў «Delfi».
Польскія памежнікі ўчора зафіксавалі 605 спроб незаконнага пранікнення на тэрыторыю краіны з Беларусі. 13 мігрантаў затрымалі, астатніх развярнулі. 8 чалавек затрымалі за дапамаганне мігрантам.
9 кастрычніка быў зафіксаваны рэкорд на беларуска-польскай мяжы, тады не дапусцілі 739 мігрантаў, нагадвае «Свабода».