Украіна і ЕС падпісалі пагадненне аб адзінай авіяцыйнай прасторы

На саміце Украіна — ЕС бакі падпісалі шэраг важных дакументаў і абмеркавалі тэму магчымых рэверсных паставак газу з Еўрасаюза ва Украіну.

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен на саміце Украіна — ЕС у Кіеве

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен на саміце Украіна — ЕС у Кіеве

На саміце Украіна — ЕС у аўторак, 12 кастрычніка, бакі падпісалі пагадненне аб адзінай авіяцыйнай прасторы і шэраг іншых дакументаў, у тым ліку — аб удзеле Украіны ў праграмах «Гарызонт Еўропы» і «Крэатыўная Еўропа». Пра гэта паведаміў падчас брыфінгу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Праграма «Гарызонт Еўропы» — навукова-даследчая праграма ЕС працягласцю сем гадоў. Аб'ём яе фінансавання складае каля 100 млрд. еўра. Мэта праграмы — вырашэнне глабальных праблем і садзейнічанне прамысловай мадэрнізацыі.
Праграма «Крэатыўная Еўропа» накіравана на развіццё культурнай і крэатыўнай індустрыі ў еўрапейскіх краінах.

Варыянты пастаўкі газу ва Украіну з Еўропы

Іншай важнай тэмай саміту Украіна — ЕС стала абмеркаванне магчымых сцэнарыяў для паставак газу з тэрыторыі ЕС ва Украіну. «Я разумею непакой па пастаўках газу, і Еўракамісія сумесна з украінскімі экспертамі цяпер вывучае розныя сцэнары, як забяспечыць дастатковае забеспячэнне Украіны», — заявіла ў сувязі з гэтым у Кіеве кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен (Ursula von der Leyen). Адным з магчымых сцэнарыяў мог бы стаць рэверс газавых паставак з тэрыторыі Славакіі.

Што сказала кіраўніца Еўракамісіі пра вайну ў Данбасе

Закрануўшы тэму узброенага канфлікту на ўсходзе Украіны, фон дэр Ляйен выказала меркаванне, што Расія павінна ўзяць на сябе адказнасць за яго мірнае ўрэгуляванне «як бок канфлікту».
«Што тычыцца Крымскай платформы — мы накіравалі нашых супрацоўнікаў на паўднёвы ўсход Украіны, каб яны самі ўбачылі, якая дапамога там неабходная», — дадала кіраўніца Еўракамісіі.
dw.com