Колькасць мігрантаў, якія ідуць з Беларусі ў Польшчу, зноў расце. Часам яны штурмуюць мяжу вялікімі групамі
Колькасць мігрантаў, якія ішлі з Беларусі ў Польшчу, зноў павялічылася. Польскія памежнікі паведамляюць, што за панядзелак спрабавалі перайсці мяжу 605 чалавек, 13 з іх затрыманыя. Напярэдадні былі спынены 538 мігрантаў, а раней — рэкордныя 739.
![fba4ocquuak9e8a.jpg fba4ocquuak9e8a.jpg](/img/v1/images/fba4ocquuak9e8a.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Польскі бок сцвярджае, што мігранты з тэрыторыі Беларусі
пачалі спрабаваць штурмаваць мяжу Польшчы вялікімі групамі.
Днямі ў МЗС Польшчы з-за міграцыйнага крызісу выклікалі
часовага паверанага ў справах Беларусі Аляксандра Часноўскага. У Варшаве
перакананыя, што ўлады Беларусі спрыяюць мігрантам, якія імкнуцца трапіць у ЕС.
Беларускі бок гэта адмаўляе.
Паводле «Еўрарадыё».