Польскія памежнікі паказалі спробу мігрантаў прарваць мяжу (відэа)
Госці з Усходу скандзіравалі па-англійскі «Свабоду!» і «Германія!».
![13_1_1.jpg 13_1_1.jpg](/img/v1/images/13_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Учора польская памежная служба заявіла, што ў выхадныя дзве групы мігрантаў — у 90 і 130 чалавек — спрабавалі гвалтам прарвацца з Беларусі на тэрыторыю Польшчы.
Сёння памежнікі апублікавалі відэа, знятае 8 кастрычніка на
ўчастку мяжы, які ахоўваецца памежнікамі заставы ў Чарамшы.
На відэа вялікая група мігрантаў скандуе па-англійску «Свабода!» і «Германія!». Затым камера паказвае паваленыя агароджы з дроту,
побач з якімі на беларускім баку стаяць беларускія сілавікі.
Паводле reform.by.