У мінскую гімназію №4 прыехаў АМАП
У 4-ю гімназію Мінска прыехаў АМАП. Да гэтага старшакласнікі на пераменах ладзілі невялікія акцыі пратэсту, спявалі песні. Ці звязаны візіт байцоў з актыўнасцю школьнікаў, пакуль невядома.
Як распавяла TUT.BY Вольга, мама школьніцы, якая вучыцца ў гэтай гімназі, ужо некалькі дзён запар хлопцы ладзяць на перапынках невялікія флэшмобы ў сценах школы.
— Яны спяваюць усім вядомыя песні, вядома ж, настаўнікам гэта не спадабалася. Сёння раней часу з адпачынку выйшаў дырэктар і стаў выклікаць па адным старшакласнікаў да сябе ў кабінет. Дзеці стаялі ў калідоры і крычалі "Выпускай".
Дырэктар дазволіў дзецям спяваць песні, але не ў калідоры, а ў актавай зале. Школьнікі магчымасцю скарысталіся. На адной з пераменаў яны выйшлі на вуліцу і зладзілі акцыю пратэсту на ганку, распавядаюць відавочцы. Да хлопцаў падышоў мужчына з плакатам і пахваліў хлопцаў, сказаў, што яны вялікія малайцы.
Дзеці разышліся па ўрокаў. І ўжо потым у школу прыехаў АМАП.
Крыніца фота: Чытач Як паведамляюць чытачы TUT.BY, амапаўцы забралі мужчыну, які выступіў у падтрымку школьнікаў. Дзеці ў гэты час крычалі "Ганьба". Кажуць, што гэта бацька траіх дзяцей, якія вучацца ў гэтай школе. З супрацоўнікамі АМАПу ён размаўляў вельмі ветліва.
Да гімназіі пад'ехала яшчэ адна машына з АМАПам, цяпер яны стаяць недалёка ад школы. Ёсць інфармацыя, што міліцыя вывела са школа намесніка дырэктара і яшчэ адну жанчыну.
Бацькі кажуць, што заўтра яны збіраюцца а 8.30 ля сцен школы, каб атрымаць тлумачэнні ад адміністрацыі, якім чынам АМАП апынуўся ў гімназіі.
— Гэта ж дзеці, яны ж маленькія, спалоханыя страшна! Гэта нейкі кашмар, — абураюцца бацькі.
Паводле rebenok.by