Студэнты і выкладчыкі БДУІР выйшлі на акцыю салідарнасці
Будучыя праграмісты і іх выкладчыкі сабраліся днём 29 кастрычніка на ганку 1 корпуса Белдзяржуніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Нагадаем, 26 кастрычніка 35 супрацоўнікаў БДУІР абвясцілі бестэрміновую забастоўку.
Выкладчыкі БДУІР запісалі відэа ў падтрымку студэнтаў, якія выступілі за змены ў краіне.
Дэкан Факультэта камп'ютарных сістэм і сетак (ФКСіC) Марына Лукашэвіч адмовілася падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў свайго факультэта і напісала заяву па ўласным жаданні.