У паліклініцы Барысава пацыентам з сімптомамі COVID-19 прыходзілася чакаць прыёму ў лекара 6-7 гадзін
Нягледзячы на «значны» спад захворвання каронавірусам па афіцыйных дадзеных па краіне — з 8315 на 6 лютага да 5869 пацыентаў па стане на 7 лютага, барысаўскія паліклінікі працягваюць працу ў экстрэмальным рэжыме. Здымкамі падзяліліся чытачы ex-press.by.
Хворыя, якія ўчора занялі чаргу ў «чырвонай зоне» з
самай раніцы, яшчэ да адкрыцця 4-й паліклінікі Барысава, змаглі трапіць на
прыём да ўрача толькі ў абед. У выніку час чакання ў сярэднім складае 6-7
гадзін.
Шматгадзіннае чаканне суправаджаецца недахопам месцаў для
сядзення, душнай атмасферай і, натуральна, вымушаным галаданнем.
«Што не так з беларускай медыцынай, якая ператварае
працэс лячэння людзей у невыносныя фізічныя пакуты, варта было б разабрацца
тым, хто за яе ў адказе. Але пакуль яны лечацца не так, як простыя грамадзяне,
гэтага, мабыць, не адбудзецца», — мяркуе Барысавец, які даслаў выданню здымкі.
Журналісты нагадваюць, што у Барысаўскім раёне зараз назіраецца рост колькасці хворых на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі і каронавірус. Пацыентаў з ковідам лечаць у Барысаўскай інфекцыйнай бальніцы, аддзяленні кардыялогіі бальніцы №2. Яшчэ 40 ложкаў выдзелены ў аддзяленні пульманалогіі на выпадак росту шпіталізацыі.