Новы антырэкорд — за суткі 8231 чалавек захварэлі на каронавірус
Міністэрства аховы здароўя паведаміла новую лічбу хворых за апошнія суткі — 8231 чалавек.
![_covid___kavid___pandemija___masaczny_rezym__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1_2.jpg _covid___kavid___pandemija___masaczny_rezym__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1_2.jpg](/img/v1/images/_covid___kavid___pandemija___masaczny_rezym__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Міністэрства аховы здароўя за апошнія суткі выявіла 8231 выпадак каронавіруса, 16 пацыентаў з COVID-19 памерлі. Прынамсі такія лічбы вынікаюць з афіцыйнай статыстыкі.
Такім чынам, 5 лютага мы маем новы сутачны рэкорд у Беларусі, што перакрыў рэкордныя мінулыя суткі 4 лютага — калі Мінздароўя паведаміла пра 7350 выпадкаў заражэнняў.
![«Фіксуем усплёск захворвання». На Беларускім металургічным заводзе ўспышка каронавіруса «Фіксуем усплёск захворвання». На Беларускім металургічным заводзе ўспышка каронавіруса](/img/v1/images/bmz1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, з 1 лютага Міністэрства аховы здароўя дазволіла медыкам ставіць дыягназ «каронавірус» без правядзення ПЦР-тэсту, калі на тое былі ў наяўнасці «клінічныя і / або рэнтген-тамаграфічныя даныя», а міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падпісаў указ, які дазваляе студэнтам 6 курса медуніверсітэтаў афармляць бальнічныя лісты ў паліклініках.
Прычым ужо сёння, 5 лютага, і далей — «да нармалізацыі эпідэміялагічнай абстаноўкі і ўзроўню захворвання на ВРВІ і COVID-19 у абласцях і Мінску» — прыём пацыентаў у паліклініках будзе весціся ў суботнія і нядзельныя дні. У тым ліку гэта тычыцца выкліку дактароў да хаты да хворага.
![Мінздароўя: у Беларусі паліклінікі будуць працаваць ў суботу і нядзелю Мінздароўя: у Беларусі паліклінікі будуць працаваць ў суботу і нядзелю](/img/v1/images/_medycyna___kavid__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)