
Паводле паведамлення Беларускай федэрацыі баскетбола, у значнай часткі спартсменак і прадстаўнікоў трэнерскага штаба непасрэдна перад вылетам быў знойдзены каронавірус. Гэта зрабіла немагчымым удзел у турніры з улікам каранцінных абмежаванняў у Японіі.