«Фіксуем усплёск захворвання». На Беларускім металургічным заводзе ўспышка каронавіруса
На Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне адбылася ўспышка каронавіруса. Пацверджаны дыягназ COVID-19 маюць больш за 300 чалавек (на 3 лютага). На прадпрыемстве кажуць, што гэта толькі 2,5% ад агульнай колькасці работнікаў.

Начальнік медыка-санітарнай часткі БМЗ Святлана Зак кажа,
што напружанымі былі ўжо апошнія дні студзеня, а ў пачатку лютага сітуацыя не
палепшылася: «Фіксуем усплёск захворвання COVID-19 і вострых рэспіраторных
захворванняў».
Работнікі прадпрыемства могуць заставацца дома без бальнічнага на адзін, два ці тры дні з захаваннем 80% заробку. У «сацыяльны адпачынак» адпускае непасрэдны кіраўнік.
Паводле «Еўрарадыё».