У вядомага гомельскага валанцёра Іллі Міронава прайшоў ператрус. Пасля гэтага яго затрымалі
Ілля Міронаў — адзін з самых актыўных валанцёраў сённяшняй Беларусі. Ён напісаў ужо больш за 1 100 лістоў палітзняволеным, разам з паплечнікамі наведвае суды, збірае прадуктовыя і рэчавыя перадачы для палітвязняў і іх блізкіх, аказвае інфармацыйную падтрымку. Яго гісторыю можна прачытаць па спасылцы.
Сёння прайшоў ператрус у гомельскага валанцёра Іллі Міронава, паведамляюць праваабаронцы і сацсеткі.
Аводле іх інфармацыі, хлопца затрымалі — на 72 гадзіны, якія ён правядзе ў ІЧУ. Прычыны ператрусу і затрымання пакуль невядомыя.