У Чарнагорыю пусцяць не ўсіх
Да абмежавальных мер Еўрасаюза ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў далучыліся восем трэціх краін, паведаміла 11 мая прэс-служба Савета ЕС.
Да абмежавальных мер Еўрасаюза ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў далучыліся восем трэціх краін, паведаміла 11 мая прэс-служба Савета ЕС.
Еўрасаюз вітаў гэта рашэнне Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Македоніі, Нарвегіі, Харватыі і Чарнагорыі. Краіны далучыліся да рашэння Савета ЕС ад 15 снежня 2009 года, калі ў
ходзе тэхнічнай працэдуры да 31 кастрычніка 2010 года была прадоўжана забарона на ўезд у краіны ЕС 41 беларускаму чыноўніку. Да гэтай жа даты было прадоўжана прыпыненне санкцый у дачыненні да ўсіх,
акрамя пяці, прадстаўнікоў афіцыйнага Мінска. Пасля заканчэння гэтага перыяду пытанне пра санкцыі будзе разгледжана з улікам сітуацыі ў Беларусі.
Нагадаем, спіс неўязных быў адкрыты ў 2004 годзе, туды трапілі чатыры падазроныя ў дачыненні да палітычных знікненняў у 1999–2000 гадах — экс-міністр унутраных спраў Уладзімір
Навумаў, былы дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, былы кіраўнік МУС Юрый Сівакоў і былы камандзір брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка.
Пасля парламенцкіх выбараў у снежні 2004 года спіс быў пашыраны за кошт кіраўніка Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, а таксама Юрыя Падабеда, які тады ўзначальваў полк міліцыі спецыяльнага
прызначэння.
У красавіку 2006 года спіс быў пашыраны да 37 чалавек, адказных, на думку ЕС, за парушэнне правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі. У яго былі ўключаны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, на той
момант кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Генадзь Нявыглас, яго намеснікі Наталля Пяткевіч і Анатоль Рубінаў, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, экс-міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч, міністр
юстыцыі Віктар Галаванаў, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, былы старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Канаплёў, член Савета Рэспублікі Мікалай Чаргінец.
У кастрычніку 2006 года спіс павялічыўся да 41 чалавека: неўязнымі сталі суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска Аляксей Рыбакоў і дзяржабвінаваўца Сяргей Бортнік — за прыгавор экс-кандыдату ў
прэзідэнты Аляксандру Казуліну, а таксама суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Леанід Ясіновіч і дзяржабвінаваўца Андрэй Мігун — за прыгавор актывістам незарэгістраванай арганізацыі
«Партнёрства».
У кастрычніку 2008 года ЕС вырашыў часова прыпыніць санкцыі ў дачыненні да 36 чыноўнікаў. У спісе неўязных засталіся Ярмошына, Навумаў, Шэйман, Сівакоў і Паўлічэнка.
Паводле БелаПАН