У Гродна збіраюць подпісы за ўсталяванне парковак (фота)
У Гродна ідзе збор подпісаў за ўсталяванне парковак у мікрараёне Дзевятока на вуліцы Ліможа ў двары за крамай “Світанак”.
Збор подпісаў пачаўся 24 снежня, паведаміў Гродзенскі абласны каардынатар БХД Мікола Баўсюк.
Каардынуе збор подпісаў хрысціянскі дэмакрат Андрэй Кавальчук.