Супраць Андрэя Гайдукова распачалі адміністрацыйны працэс
Каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Наваполацку Андрэя Гайдукова выклікаюць 30 снежня ў міліцыю.

Калі Андрэй Гайдукоў выходзіў з хаты ўвечары 29 снежня, то сустрэў маёра міліцыі. Маёр уручыў актывісту позву ў Наваполацкі ГАУС на 14:00 30 снежня.
"... вам належыць з'явіцца ў якасці асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс", — гаворыцца ў позве.