Удава Зельцэра тры тыдні правяла ў Навінках
Да маці Марыі Успенскай за ўвесь час не дайшло ад яе ніводнага ліста.
Палітзняволеную Марыю Успенскую накіроўвалі туды для псіхіятрычнай экспертызы. Пра гэта @nashaniva паведаміла яе маці.
«Вынікі гэтай экспертызы мне невядомыя. Тры тыдні дачка правяла ў бальніцы, цяпер яе вярнулі ў СІЗА», — расказвае яна.
Перадачы для Марыі прымаюць. Але перапіску блакуюць — за час, што дачка за кратамі, маці не дайшло ад яе ніводнага ліста.
«Ад адваката часам даведваюся пра яе стан: самаадчуванне то так, то гэтак», — уздыхае маці.