«Кормяць тры разы на дзень, вячэра — а 16-й». Што піша з калоні настаўнік гісторыі са Смаргоні Андрэй Пятроўскі

Палітвязень Андрэй Пятроўскі распавёў у лісце, што кормяць у калоніі тройчы. Апошні раз — у 16:00, а наступным разам вязні ядуць толькі а 6-й раніцы, распавядае «Вясна».

_5280687961907771120_120.jpg

Былы настаўнік гісторыі і грамадазнаўства са Смаргоні Андрэй Пятроўскі, асуджаны на 1,5 года калоніі, у сваім лісце распавёў пра  любоў да салодкага і распарадак дня ў калоніі:

«Сам магу амаль абыходзіцца без солі, а вось без салодкага — ніяк. Тут гарбата і кісель ледзь-ледзь падсалоджаныя. Нормы такія. У краме нам прадаюць толькі 200 грамаў. Атаварка — адзін раз у 10 дзён. Ну, праўда, можна купіць цукеркі, зефір, ірыс сметанковы, печыва, рулеты, сгушчанае малако, сыркі і г. д. Так што жыць можна.

У сталоўцы кормяць тры разы на дзень. У 6:30, 12:30 і 16:00. А на волі многія не ведаюць, як пахудзець :) Сярдэчна запрашаем :) "Тьфу-тьфу, лучше уж Вы к нам", як у тым фільме "Аперацыя “Ы“ ды іншыя прыгоды Шурыка" :)».