Усаў раіць Ціханоўскай «падумаць пра мітынг супраць дыскрымінацыі беларусаў»
Палітолаг Павел Усаў крытычна ацэньвае вынік «93 візітаў Святланы Ціханоўскай па еўрапейскіх краінах» і дае ёй параду.
Павел Усаў: У выніку 93 візітаў С.Ціханоўскай па еўрапейскіх краінах, удзелу ў meetings Great 7, Davos Forum, NATO summit, strategic dialogue with USA, дзе яна з паплечнікамі актыўна прыгадвала «не абы каму» пра Беларусь — раптоўна беларусаў фактычна цалкам прыроўніваюць да расійцаў, фактычна ствараюць з нашых суграмадзянаў — ворагаў для бясьпекі суседнім краінам, абкладаюць санцыямі і хутчэй за ўсё у перспектыве абмяжуюць уезд ў ЕС.
Вось і ўвесь вынік 4-х гадовай працы, мары пра «пашпарты» і «мільён візаў для беларусаў». На фоне гэтага ўзнікаюць праблемы у Белсата, узмацняецца дыскрымінацыя.
Мы, ад імя Вольнай Беларусі напісалі адкрыты ліст, скіравалі заявы да шэрагу еўрапейскіх палітычных інстытутаў. Але на жаль, відавочна, што ЕС акрэсліўся з палітыкай у дачыненьні да Беларусі, пры пасіўнай пазіцыі іншых апазіцыйных структур.
Можа замест абсалютна пустой «канферэнцыі», дзе будуць расказваць пра гераічныя поспехі ОСТ-АПК-КР ў барацьбе з рэжымам варта гэтым структурам падумаць пра мітынг супраць дыскрымінацыі і абмежаванняў супраць беларусаў, пакуль яшчэ не позна».
20 ліпеня рух «Вольная Беларусь» апублічыў зварот да краінаў Эўразьвязу «аб дапамозе беларускаму народу ў выжываньні пад акупацыяй, у змаганьні за волю і дэмакратыю».
Аўтары зварота — палітык Зянон Пазьняк і палітолаг Павел Усаў — заклікалі краіны Эўрапейскага Зьвязу спыніць палітыку прыраўніваньня Беларусі і беларусаў да Расеі і да расейцаў; спыніць палітыку дыскрымінацыі беларусаў за мяжой; увесьці мараторый і радыкальным чынам перагледзіць апошні пакет санкцый уведзены Эўрапейскім Зьвязам супраць Беларусі; прытрымлівацца агучаных прынцыпаў падтрымкі і салідарнасьці для беларускга народу і ствараць умовы для пашырэньня яго сувязаў з Эўропай і эўрапейскага ўплыву ў Беларусі.