Усаў: Самыя песімістычныя прагнозы адносна «першых дэмакратычных выбараў у Беларусі» рэалізаваліся
22 мая падпісаным на план «Перамога» прыйшлі паведамленні з заклікамі галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду за спіс, які ўзначальвае Аляксандр Азараў. Гэта стварыла дадатковую небяспеку для беларусаў, якія ўзаемадзейнічалі з планам. Палітолаг Павел Усаў з гэтай нагоды робіць несуцяшальныя высновы і прапануе адкласці галасаванне.
![kr_loga_743x418.jpg kr_loga_743x418.jpg](/img/v1/images/kr_loga_743x418.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Павел Усаў: «Самыя песімістычныя прагнозы адносна «першых дэмакратычных выбараў у Беларусі» і, відавочна, апошніх — рэалізаваліся. Калі гэтыя «выбары» увогуле адбудуцца.
Пры такой колькасьці правалаў, крытыкі, агульнай непадрыхтаванасьці працэсу далейшы ўдзел выглядае як палёт камікадзэ.
Невядома, што і дзе яшчэ рване, але выглядае, што ўдзел у галасаваньні будзе «мінімалізаваны» і казаць пра нейкую прадстаўнічасьць КР не выпадае.
Але, нават я не спадзяваўся, што можа дайсьці да такога абсурду, калі «рэвалюцыйны плян», над якім шмат якія людзі працавалі не адзін год, а шмат хто паплаціўся свабодай і здароў’ем, выкарыстоўваецца дзеля прасоўваньня пустой кампаніі і прыватных інтарэсаў нейкіх асоб, якія цалкам абанкроціліся і сваімі дзеяньнямі банкроцяць рэшткі апазіцыі і структур у вачах беларусаў. Як кажуць поўная адарванасьць ад рэчаіснасці.
![Паведамленне, якое атрымалі людзі, якія хоць раз запускалі чат-бот плана «Перамога». Скрыншот «Нашай Нівы» Паведамленне, якое атрымалі людзі, якія хоць раз запускалі чат-бот плана «Перамога». Скрыншот «Нашай Нівы»](/img/v1/images/screenshot2024_05_22at0308471111_jeqwm.jpg.webp?f=f&h=396&o=0&u=1716453562&w=528)
Паведамленне, якое атрымалі людзі, якія хоць раз запускалі чат-бот плана «Перамога». Скрыншот «Нашай Нівы»
Прапаганда ўжо ўзяла гэты «выбрык» у абарот і выкарыстае напоўніцу. А апазіцыя? Прамаўчыць?
Зараз галоўнае пытаньне ў тым, якія матывы стаялі за дзеяньнямі групы «В»:
— асабістая недаёкасьць (трапіць у КР любым коштам);
— асабістая крыўда на апазіцыю, «гары яно ўсе гарам», «я зыходжу і знішчу ўсе»;
— мэтанакіраванае дзеяньне па разбурэньню структур і вобразу апазіцыі.
Глядзіце таксама
![Ці легітымная Каардынацыйная Рада? (Не) легітымная Каардынацыйная Рада — яно нам трэба?](/img/v1/images/_dsc9039.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715637668&w=660)
Пры гэтым жа самадыскрэдытацыя групы «В» і яе кіраўніцтва мела мейсца ўжо даўно, як і спробы адхіліць «горадзеячоў» ад «кіравання», але як мы памятаем пэўныя асобы з ОСТ вырашылі прыхаваць «актыў» для ўласнай карысці, і вуаля.
Што не знішчылі рэпрэсіі, знішчы агенДура.
Глядзіце таксама
![Вадзім Мажэйка: Мажэйка: З падрыхтоўкай выбараў у Каардынацыйную раду вялікая праблема](/img/v1/images/_belarus_minsk_zniven_2022_ljudzi_zyccjo_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__13__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Што яшчэ можна прапанаваць арганізатарам кампаніі:
Сыходзячы з надзвычайнай сітуацыі, мэтанакіраванага сабатажу працэсу адкласці галасаванне, каб не сталася яшчэ горай,.асабліва, калі гаворка вядзецца пра бяспеку людзей.
1. З «выбарчых лістоў» прыбраць шкодныя і дыскрэдытаваўшыя сябе групы і палітыкаў: «Закон і правапарадак», «Хопіць баяцца», «Краіна для жыцця».
2. Скіраваць у Раду па 5-6 чалавек з застаўшыхся 10 спісаў, якія сфарміруюць тэхнічны склад КР на наступныя 6 месяцаў.
3. З прадстаўнікой кожнай групы сфарміраваць прызідыўм КР;
4. За гэтыя 6 месяцаў падрыхтаваць Кангэс Беларусаў Свету, з удзелам ключавых апазіцыйных прадстаўніцтваў і дзеячоў;
5. Абраць на Кангрэсе новы склад КР.
Працяг жа дзейнасьці ў такім духу і вынікі «галасавання», а асабліва разбокі ў перспектыве паглыбяць агульны крызіс і недавер да апазіцыі і ўнутры апазіцыі да бязвыхаднай сітуацыі».